Жлобін : палітвязняў , якія адбываюць пакаранне , ізноў асудзілі . На гэты раз
за абразу дзяржаўных сімвалаў 21.10.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі У судзе Жлобінскага раёна 21 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу дзяржаўных сімвалаў ( арт . 370 КК РБ ). На лаве падсудных - двое мясцовых жыхароў : палітвязні Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі. Справу разглядала суддзя Наталля Качалава, дзяржабвінаваўца – пракурор Сямён Фядорчанка . Яшчэ 3 жніўня 2021 года стала вядома , што з месца адбыцця папярэдняга пакарання абвінавачаных перавялі ў СІЗА -3 горада Гомеля .

