У Магілёве фрылансераў судзяць нягледзячы на каранавірус
20.03.2020 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова Аляксандр Сідарэўскі і Аліна Скрэбунова . Фота : mspring.online Фрылансеры Аліна Скрэбунова і Аляксандр Сідарэўскі не з ’ явіліся на працэс , спаслаўшыся на рэкамендацыі пазбягаць масавага збору людзей . Суд Ленінскага раёна даў максімальны штраф у 50 базавых велічынь кожнаму з журналістаў за рэпартаж пра палітычнага актывіста Станіслава Паўлінковіча , піша mspring.online. 8 лютага Паўлінковіча аштрафавалі за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ў канцы снежня 2019. Па выніках паседжання актывісту далі штраф , пра што на тэлеканале БелСАТ выйшаў адпаведны сюжэт .

