Блогер MozgON атрымаў 15 сутак за заклікі да акцыі каля “ Белнафтахіму ”
18.03.2020 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, свабода мірных сходаў Уладзімір Цыгановіч Блогер Уладзімір Цыгановіч , які вядзе youtube- канал MozgOn, завочна быў асуджаны на 15 сутак арышту за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве . Гутарка ідзе пра сустрэчу - мітынг каля будынку “ Белнафтахіму ” у Мінску , якая прайшла 25 лютага . Напярэдадні Уладзімір Цыгановіч заклікаў прыйсці туды ўсіх , каго непакоіць пастаяннае павышэнне коштаў на паліва , і задаць пытанні на гэты конт кіраўніцтву канцэрна , што ў выніку атрымалася . На сустрэчу прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек . Як стала вядома праваабаронцам , неўзабаве блогер атрымаў пратакол па ч . 3 арт . 23.34 КаАП . Яго абвінавачвалі ў тым , што ён 24 лютага ў сваім тэлеграм - канале заклікаў людзей пр

