16.04.2020 / 15:26
Старшыня Докшыцкага райвыканкамападзякаваў валанцёрам : « Наваткіслародны апарат перадалі » У інтэрв ' ю докшыцкай раёнцы « Родныя вытокі » старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак падзякаваў усім , хто супрацьстаіць эпідэміі ў горадзе . Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак . « І добраахвотнікам , і ў першую чаргу медработнікам , якія сёння здзяйсняюць штодзённы подзвіг , мы нізка кланяемся . І калі будзем выконваць элементарныя меры прафілактыкі — насіць маскі , карыстацца антысептыкам , вытрымліваць 1,5 метра адлегласць , абмяжоўваць наведванне без мэты грамадскіх месцаў і ўстаноў , пры неабходнасці самаізалявацца і строга прытрымлівацца неабходных абмежаванняў — то не дадамо ім працы », — падзяліўся Алег Кавалёнак . Таксама старшыня падзякаваў усім арганізацыям , чый транспарт па

