Магілёў : вынесены прысуд Івану Ківу за абразу супрацоўнікаў міліцыі
05.04.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, сілавыя структуры Іван Ківа . Скрыншот з відэа Трое супрацоўнікаў міліцыі прад ' явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс . рублёў да магілёўца Івана Ківы , абвінавачанага па арт . 369 Крымінальнага кодэксу ( абраза прадстаўніка ўлады ). Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Магілёва . Суддзя – Таццяна Рахманенка . Згодна з матэрыяламі справы , у верасні 2020 года Іван Ківа размясціў пад адным з тэкстаў у групе групе " Народны патруль ", якая раней існавала ў сацыяльнай сетцы " ВКонтакте ", абразлівы каментар , які утрымліваў ненарматыўную лексіку , паведамляе mogilev.online. Абвінавачаны ў судзе настойваў , што яго каментар не дакранаўся міліцыянтаў , якія прызнаныя пацярпелымі , паведамляюць naviny.online. Тым не менш , суддзя паст

