Белсуд супраць “ Белсату ”. Віцяблян аштрафавалі амаль на 1200 рублёў за
здымкі ў Воршы 23.02.2018 Тэгі: свабода слова Віталь Скрыль і Уладзімер Лунёў . Фота Змітра Міраша Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў віцяблян Віталя Скрыля і Уладзіміра Лунёва штрафамі ў памеры 24 базавых велічынь , прызнаўшы іх вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі ( частка 2 арт . 22.9 КаАП РБ ), паведамляе " Віцебская Вясна ". Адміністрацыйную справу ў дачыненні да жыхароў Віцебску распачаў Аршанскі РАУС . Паводле пратаколу , Скрыль і Лунёў , не маючы акрэдытацыі ў якасці журналістаў замежнага СМІ , нібыта бралі 17 студзеня ў жыхароў Воршы інтэрв ' ю , фрагменты якога потым з ' явіліся на тэлеканале “ Белсат ” у сюжэце “ За што ў Воршы так не любяць Лукашэнку ?”. Справу ў суддзе разглядаў суддзя Ілля Белавус.

