Футбольных заўзятараў з Мазыра прысудзілі да пазбаўлення волі
23.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Затрыманні ў Мазыры футбольных заўзятараў . Скрыншот з відэа МУС Суд Мазырскага раёна 23 лістапада вынес прысуд па справе мясцовых футбольных заўзятараў Данііла Скіпальскага , Аляксандра Сузько , Паўла Дворака , Аляксандра Цімашэнкі і Кірылы Канапацкага . Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў , якія груба парушаюць грамадскі парадак , альбо актыўны ўдзел у іх ( ч .1. арт 342 Крымінальнага кодэкса ) і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў ( арт . 364 КК РБ ). Справу разглядала суддзя Галіна Кніжонак, дзяржабвінавачванне прадстаўляла пракурорка Юлія Какорына .

