Мазырскаму актывісту паўторна прысудзілі штраф за акцыю ў падтрымку
незалежнасці 23.04.2020 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Уладзімір Неўмяржыцкі ў судзе . Фота з сайта palesse.press Мазырскаму актывісту Уладзіміру Неўмяржыцкаму паўторна прысудзілі штраф за акцыю ў падтрымку незалежнасці . Праваабаронцы перакананыя , што суддзі проста выпраўляюць уласную блытаніну , паведамляе palesse.press. 30 студзеня актывісту Беларускага нацыянальнага кангрэсу Уладзіміру Неўмяржыцкаму суддзя суда Мазырскага раёна Дзмітрый Мазай , паводле артыкула 23.34 КаАП прысудзіў штраф за ўдзел у акцыях пратэсту супраць « паглыбленай інтэграцыі » Беларусі і Расіі 20 і 21 снежня 2019 года ў Мінску .

