За адмову размаўляць з КДБ – штраф 20 базавых велічынь
27.03.2018 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед 26 сакавіка ў судзе Баранавічскага раёна і г . Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста Іллі Сянько. Яго вінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобе ( арт . 23.4 КаАП ) за тое , што ён не з ’ явіўся на прафілактычную размову ў КДБ . Пры гэтым позву на размову хлопец асабіста не атрымліваў , яе падпісала яго маці , хоць яны жывуць паасобку . Варта адзначыць , што першае паседжанне адбылося 23 сакавіка , але ў працэсе быў аб ’ яўлены перапынак па хадайніцтву Іллі Сянько на ўдзел абаронцы . 26 сакавіка суддзя Аксана Копаць працягнула разгляд , па выніку якога прызнала актывіста вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні і прыняла рашэнне пакараць Іллю Сянько штрафам у 20 базавых веліч

