Дата нараджэння : 12 траўня 1994
Дата затрымання : 19 кастрычніка 2020 Прад ' яўленыя абвінавачванні : арт . 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў , што груба парушаюць грамадскі парадак , альбо актыўны ўдзел у іх Вынік суда : 2 гады Від пакарання : пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму Дата вызвалення : 2 траўня 2022 Суддзя : Сяргей Аляксандр Пракурор : Зубко Іна Заява аб прызнанні палітвязнем Іван Русланавіч Багдзевіч да затрымання займаўся рамонтам аўтамабіляў . Мае трох маленькіх дзяцей . Актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з ПВА " Анёл ". Захапляецца рыбалкай . Быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Затрымліваць Івана прыехаў бус са ўзброенымі амапаўцамі . Яго прывезлі ў Мінск ў ізалятар часовага ўтрымання , адтуль ён быў пераведз

