На затрыманых падчас адкрыцця помніка Леніну актывістаў складзеныя
пратаколы 08.11.2016 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў, затрыманні Затрыманне Зміцера Дашкевіча 7 лістапада 2016 года . Фота Радыё Свабода . Чатырох актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі 7 лістапада пад час адкрыцця помніка Леніну каля прахадной Мінскага трактарнага завода . На цырымоніі адкрыцця помніка , у якой удзельнічаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама , першы сакратар ЦК КПБ Ігар Карпенка , актывісты пачалі скандаваць " Ганьба !". Апоўдні , перад пачатакам мітынгу камуністаў , супрацоўнікі АМАП затрымалі лідэра “ Маладога фронту ” Зміцера Дашкевіча . Яго з прымяненнем гвалту літаральна аднеслі ў мікрааўтобус . У аддзяленне міліцыі былі дастаўлены таксама актывісты Сяргей Пальчэўскі , Арцём Леўчанка і Раман Ганчароў. Пасля складання пратаколаў яны былі адпушча

