Главная / Суразмоўца / Планёрка ў рэгіёне / На шляху да адкрытай
адукацыйнай прасторы На шляху да адкрытай адукацыйнай прасторы 14.01.2017 - 11:30 Планёрка ў рэгіёне Неяк непрыкметна праляцелі даўгачаканыя навагоднія святы , зімовыя канікулы , і школы зноў паклікалі навучэнцаў за парты — пачалася трэцяя вучэбная чвэрць . Пра дасягненні мінулага і планы на новы каляндарны год нашаму карэспандэнту расказвае начальнік аддзела адукацыі , спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама Алена Янаўна ГАНЕВІЧ : — 2016 год для сістэмы адукацыі Воранаўскага раёна быў багаты на цікавыя , яркія падзеі . 2016- ы — Год культуры , год парламенцкіх выбараў , год 75- годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны , таму акцэнты ў выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце былі сарыентаваны менавіта па гэтых напрамках . Распрацаваны праграма выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2016—2020 г

