Алесю Макаеву за бел - чырвона - белы сцяг - 15 сутак арышту
28.07.2014 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Алесь Макаеў Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 27 ліпеня ўвечары ў Менску . Пад час традыцыйнага малебену каля Чырвонага касцёлу на плошчы Незалежнасці прадпрымальнік падняў бел - чырвона - белы сцяг за вызваленне палітвязняў . Яго адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Менска , дзе бвў складзены пратакол аб адміністратыўнам правапарушэнні . Сёння а 10 гадзіне мае адбыцца суд над прадпрымальнікам , паведаміла праваабаронца Наста Лойка . Алесь Макаеў такім чынам планаваў адзначыць гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь . Суд над Макаевым распачаўся ў 13 гадзін . У судовую залю прапусцілі толькі адваката . Справу разглядае суддзя Максім Сушко. Сведкай выступае супра

