Мэдыкі, выкладчыкі, пракуроры, судзьдзі. Партрэты
афіцыйных асобаў, якія могуць мець дачыненьне да сьмерці Алеся Пушкіна 11 жнівень 2023, 09:00 Радыё Свабода Алесь Пушкін памёр роўна месяц таму, 11 ліпеня. Пра афіцыйную рэакцыю на яго сьмерць з боку ўладаў, а таксама магчымае пакараньне вінаватых дагэтуль нічога не вядома. 11 ліпеня ў рэанімацыі горадзенскага шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі памёр палітзьняволены мастак Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай сьмерці мастака стала прабадная язва, якая разьвілася ў Пушкіна падчас зьняволеньня, а таксама несвоечасовае аказаньне мэдычнай дапамогі. Пра пакараньне вінаватых у сьмерці палітзьняволенага або пра пачатак расьсьледаваньня гэтага выпадку ўлады нічога не паведамлялі. Расказваем, хто быў адказны за зьняволеньне мастака, а таксама за ўмовы, у якіх Пу

