У Чэрвені мужчыну пакаралі 50 базавымі штрафу на чырвоную паласу на
прыпынку 29.01.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Віктар Лагуцін У судзе Чэрвенскага раёна 29 студзеня разглядалася крымінальаня справа , узбуджаная супраць менчука Віктара Лагуціна па артыкуле 341 Крымінальнага кодэксу ( Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці ). Лагуціна абвінавацілі ў тым , што намаляваў на прыпынку паласу чырвонага колеру . Справу разглядаў суддзя Анатоль Чаркоўскі . Пракурор – Васіль Вярбіцкі .

