Гомельская Вясна
праваабарончы сайт У Гомлі пачалі судзіць удзельніцу Маршу пратэсту . Пацярпелы ад яе дзеянняў амапавец залегендаваны 24.11.2021 Падчас Маршу пратэсту 27 верасня 2020 г . Сёння ў судзе Цэнтральнага раёну распачаўся суд над 49- гадовай гамяльчанкай Ларысай Кузьменкай ( суддзя Салоўскі, пракурор Сідоранка). Жанчыну вінавацяць па арт .364 КК РБ « Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС пры выкананні ім сваіх службовых абавязкаў ». Суддзя Салоўскі зачытаў даведку з медчасткі СІЗА № 3, дзе пазначана што па стане здароўя Кузьменка можа ўдзельнічаць у судзе . Пацярпелы амапавец Пятроў ( прозвішча несапраўднае ) у суд не з ’ явіўся , бо знаходзіцца на бальнічным . У судзе была зачытана заява пацярпелага з просьбай разглядзець крымінальную справу ў яго адсутнасць . Абаронца Кузьменк

