« Вясна » — экстрэмісцкае фармаванне .
Што трэба ведаць ? Разгон акцыі на Кастрычніцкай плошчы 26.03.2017 Тэгі: акцыі, свабода мірных сходаў, затрыманні 26 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу сталіцы выйшлі людзі , каб выказаць пратэст супраць брутальных затрыманняў у Дзень Волі . Пратэстоўцаў пачалі затрымліваць яшчэ на падыходзе да плошчы . На станцыі метро Кастрычніцкая затрымалі чатырох студэнтаў . Вядома , што сярод іх ёсць студэнцкі актывіст Крысціян Шынкевіч. Напярэдадні ён быў затрыманы разам з назіральнікамі на офісе ПЦ " Вясна " і пасля вызвалення звяртаўся ў шпіталь . Тым часам на самой Кастрычніцкай плошчы АМАП і міліцыянты ў гукаўзмацняльнік запатрабавалі ад людзей разыйсціся і паграджалі прымяненнем фізічнай сілы . У 12:15 пачаліся затрыманні . фота дапоўнена

