10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў . Зноў вялікія штрафы і арышты
10.01.2020 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед 10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў над актывістамі , якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі . Удзельнікаў акцый 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП ( удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах ). Вынікі судоў - звычайна вялізарныя штрафы . Напрыклад , напярэдадні , 9 студзеня , агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$. Больш за 40 працэсаў . У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць Дзявятага студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці , якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года .

