Палітвязню Ягору Кузьміну прысудзілі тры гады " хіміі "
17.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода мірных сходаў Судовая зала . Ілюстрацыйнае фота spring96.org 17 лістапада ў Заводскім судзе Мінска вынесены прысуд палітвязню Ягору Кузьміну. Яго прызналі вінаватым паводле і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “ хіміі ”. Пазоў “ Мінсктранса ” вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць . Палітвязня вызвалілі ў зале суда . Справу разгледзеў суддзя Капцэвіч , бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Савіцкі . У чым прызналі вінаватым палітвязня ? Згодна з абвінавачаннем , Ягор Кузьмін з 12.13 да 20.09 20 верасня 2020 года парушыў грамадскі спакой на вуліцы Казлова . А менавіта – вёў дэструктыўную дзейнасць , перашкаджаў руху транспарта і пешаходам з мэтай выказвання пратэсту , здзяйсня

