У Ваўкавыску вырашылі пакараць усіх удзельнікаў акцыі 26 красавіка ?
11.04.2017 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Леанід Прэдка пасля суду ( справа ) У Ваўкавыску 11 красавіка разглядалася адм i н i страцыйная справа Леаніда Прэдкі, якога абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 26 сакавіка . У той дзень на цэнтральнай плошчы райцэнтра сабралася каля дзесяці чалавек , якія проста размаўлялі паміж сабой . Суддзя Леанард Дз i ўнень, тым не меней палічыў , што Прэдка прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў яго штрафам у памеры 12 базавых велічынь .

