Акцыі пратэсту праходзяць у рэгіёнах
15.03.2017 Тэгі: акцыі, свабода мірных сходаў Марш Недармаедаў у Гомелі . Фота " Сильные новости ". Акцыі пратэсту супраць Дэкрэта № 3 аб сацыяльным утрыманстве , якія трапна названыя " Маршамі недармаедаў ", запланаваныя сёння ў Мінску , Гародні , Віцебску , Магілёве . ГАРОДНЯ : Гарадзенскія ўлады не далі афіцыйнага дазволу на правядзенне ў горадзе мітынга 15 сакавіка . Яго планавалася правесці ў парку Жылібера ў 18 гадзін . Мясцовыя актывісты заявілі аб тым , што акцыя пратэсту супраць Дэкрэта № 3 аб сацыяльным утрыманстве ўсё адно адбудзецца . дапоўнена

