Да трох гадоў " хіміі " асудзілі палітвязня за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень
выбараў 30.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Савецкага раёна 30 лістапада вынесены прысуд палітзняволенаму 30- гадоваму мінчуку Дзянісу Ляхару, якога абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях , якія груба парушаюць грамадскі парадак ( ч . 1 арт . 342 КК ). Дзяніса затрымалі роўна праз год пасля выбарчай акцыі пратэсту , у якой ён прыняў удзел , і змясцілі пад варту . Сёння палітвязень быў вызвалены ў зале суда . Суддзя Марына Фёдарава асудзіла яго да трох гадоў " хіміі ". Дзяржабвінавачванне па справе падтрымліваў памочнік пракурора Маліко . Палітвязень Дзяніс Ляхар у першыя хвіліны на волі . Фота : spring96.org Згодна версіі абвінавачвання , Дзяніс Ляхар 9 жніўня 2020 году " прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях , якія груба парушылі грамадскі парада

