Сям ' ю з Ваўкавыску абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтам : жонку асудзілі
да " хатняй хіміі ", мужа — да калоніі 24.12.2020 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Ваўкавыскага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе па мужу і жонцы Алегу і Анастасіі Фаміным . Іх абвінавацілі ў гвалце 15 жніўня над супрацоўнікам міліцыі Вячаславам Івановым , калі сварка сям ' і з міліцыянтам перарасла ў бойку . Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Анастасію да 1,6 гады " хатняй хіміі ", а яе мужа — Алега Фаміна — да 2,6 гады калоніі агульнага рэжыму . Таксама Алег павінен выплаціць міліцыянту 2000 рублёў за маральную і фізічную шкоду . Алег Фамін з адвакатам . Фота : " Радыё Свабода " арт . 364 Крымінальнага кодэкса

