Гомельскага сябра БНФ “ Адраджэнне ” не зарэгістравалі назіральнікам
13.12.2010 Тэгі: выбары прэзідэнта -2010 Участковая камісія ўчастка для галасавання № 17 Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіла ў рэгістрацыі ў якасці назіральніка сябру гомельскай арганізацыі Грамадскага аб ' яднання БНФ “ Адраджэнне ” Уладзіміру Багіну . Па словах правабааронцы Анатоля Паплаўнага , падставай для адмовы ўчастковая камісія назвала той факт , што ў пратаколе вылучэння назіральнікам не было пячаткі . « Арганізацыя ГА БНФ “ Адраджэнне ” зарэгістравана ва ўпраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама без пячаткі , і ўжо неаднаразова ад грамадскага аб ' яднання вылучаліся людзі ва ўчастковыя камісіі , і не было адмоваў на падставе таго , што няма пячаткі , ніколі гэтага не патрабавалі », - дадаў Паплаўны . Ён выказаў меркаванне , што сябры ўчастковай камісіі кепска ведаюць заканадаўс

