Суды за абразы міліцыянтаў і Лукашэнкі не спыняюцца . Якія тэрміны
атрымалі беларусы па дыфамацыі за мінулы тыдзень 05.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Праваабаронцы і валанцёры " Вясны " працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах , звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту . Паводле інфармацыі праваабаронцаў , самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з ' яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах : за абразу прэзідэнта , прадстаўнікоў улады , суддзяў , а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў ( арт . 368, 369, 370, 391 КК ). На мінулым тыдні больш за ўсё судзілі за абразы і здзекі з дзяржаўных сімвалаў .

