Віцебск : яшчэ два штрафы за сюжэт для “ Белсата ”
13.12.2019 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова Алена Шабуня і Зміцер Лупач . Фота : baj.by Суд Віцебскага раёна 12 снежня аштрафаваў журналістаў - фрылансераў Алену Шабуню і Змітра Лупача амаль на 2 тысячы рублёў паводле артыкула 22.9 КаАП (" Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ”). Па інфармацыі службы маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, суддзя Ганна Ігнаценка прызнала журналістаў вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ — за супрацу з замежным медыя без акрэдытацыі ў беларускім міністэрстве замежных спраў . Паводле рашэння суда , Зміцер Лупач мусіць сплаціць у дзяржказну штраф у памеры 42 базавых велічынь , Алена Шабуня — 32 базавыя велічыні .

