Людмілу Царану асудзілі на 1,5 года " хатняй хіміі " за рэпост аб
участковым у тэлеграме 06.05.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Людміла Царану на першай лаве ў судзе . Фота spring96.org У судзе Пружанскага раёна разглядаецца крымінальная справа супраць Людмілы Царану паводле арт . 188 Крымінальнага кодэкса - " Паклёп ". Справу вядзе суддзя Ігар Жытко. Бок дзяржаўнага абвінавачвання прадстаўляе памочніца пракурора Вераніка Манец. Пацярпелым па справе прызнаны участковы міліцыянт Сяргей Уродніч. дапоўнена

