« Перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі »
31.08.2018 Тэгі: свабода слова, правы чалавека Вольга Чайчыц . Фота belsat.eu Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала чарговую позву ў суд , паведамляе " Белсат ". Яшчэ адно судовае паседжанне ў дачыненні да журналісткі тэлеканала " Белсат " пройдзе 10 верасня ў Дзяржынску . Прычынай стаўся фотарэпартаж , які Вольга зрабіла ў жніўні ў Курапатах . Але ў пратаколе знайшоўся вельмі дзіўны момант . На думку міліцыянта , Вольга вырабіла фотарэпартаж і тым самым « перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі ».

