Двух мінчукоў асудзілі на тры гады " хіміі " за інсталяцыю з фота Качанавай
і Кубракова 26.02.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска была разгледжана крымінальная справа супраць Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Таццянка . Мужчыны абвінавачваюцца паводле ч . 2 арт . 339 КК ( Злоснае хуліганства ) і арт . 369 КК ( Абраза прадстаўніка ўлады ) за тое , што ўначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне Інстытута культуры зрабілі інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі Наталлі Качанавай , міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел - чырвона - белага сцяга . Абодва абвінавачаных да суду знаходзіліся пад вартай . Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка . " Вясна " з дапамогай валанцёраў назірала за судовым працэсам . Паводле абвінавачвання , група людзей , у складзе якой былі Заянчэўскі і Тацц

