Журналіст Андрэй Толчын аштрафаваны на 25 базавых
30.11.2017 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова Журналіст Андрэй Толчын . Фота з сайта baj.by Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 лістапада аштрафаваў журналіста - фрылансера Андрэя Толчына на 25 базавых велічыняў (575 рублёў ) за сюжэт на « Белсаце », які называўся : “40 градусаў , пагрозы і вада з туалета . Працаўнікі гомельскага “ Каштану ” пра невыносныя ўмовы ". Пра гэты паведаміла "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Напярэдадні суддзя Чыгуначнага райсуда Яўген Шаршнёў за гэты ж самы сюжэт аштрафаваў на 690 рублёў гомельскага незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага, прызнаўшы яго вінаватым ў вырабе і распаўсюдзе сюжэту для польскага тэлеканала “ Белсат ” без акрэдытацыі ў беларускім МЗС .

