Уладзімер Кацора адмовіўся ад кандыдацтва
23 жнівень 2012, 17:55 Гомельскі грамадзкі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора 23 жніўня адмовіся быць кандыдатам у Палату прадстаўнікоў у Гомельскай- Прамысловай выбарчай акрузе № 35. «Я толькі што завёз і перадаў у камісію заяву, што ня буду далей удзельнічаць у так званых выбарах, паколькі ў турмах застаюцца палітзьняволеныя і ніводзін з трыццаці вылучэнцаў АГП ня ўключаны ў акрузе ва ўчастковыя камісіі. Лічу, што прыйшоў час выконваць абяцаньне — здымацца з выбараў, калі ня выкананы папярэдне агучаныя ўмовы», — заявіў Кацора. Камісія толькі 22 жніўня зарэгістравала Ўладзімера Кацору кандыдатам у згаданай акрузе — ён вылучаны быў партыйным пратаколам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На рэгістрацыі не прысутнічаў. У заяве на згоду балятавацца ўказаў, што згод

