https://www.svaboda.org/a/33636254.html
Як расказала [праекту](https://t.me/poisk_in_ua/192926?single) «НЕ ЖДИ меня из Украины» ягоная грамадзянская жонка Анастасія, саслужыўцы яе мужа загінулі. **Анастасія** патрабуе асабістай сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі **Ўладзімірам Пуціным**, каб «дабіцца справядлівасьці». Паводле яе, калі Барыса адправілі на вайну, яна чакала чацьвертае дзіця і сутыкнулася з поўнай адсутнасьцю сацыяльнай падтрымкі. «Мой муж ня меў расейскага грамадзянства, ён зьяўляецца грамадзянінам Беларусі, без вайсковага білета, нас не расьпісалі, хоць у нас агульныя дзеці», — сказала Анастасія. Яна таксама не расейская грамадзянка, але не ўдакладніла краіну свайго паходжаньня. Паводле яе, камандзіры вайсковай часткі адразу забралі ў яе мужа беларускі пашпарт і кантракт, а выплаты не ажыцьцяўлялі. Ёй давялося напісаць

