“ Антысвінскі пікет ” у Маладэчна завяршыўся складаннем пратаколаў
12.05.2016 Тэгі: адміністратыўны пераслед, акцыі Пікет у Маладэчна 12 траўня 2016 года . Пікет супраць будаўніцтва двух вялікіх свінакомплексаў , які адбыўся сёння ў Маладэчна , завяршыўся складаннем пратаколаў на яго ўдзельнікаў . Ініцыятыўная группа грамадзян , якая падавала заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства , нягледзячы на адмову , вырашыла правесці масавае мерапрыемства 12 траўня , каб звярнуць увагу жыхароў райцэнтра пра магчымыя экалагічныя наступствы такога небспечнага суседства . У пікеце ўдзельнічала 8 чалавек .

