« Вясна » — экстрэмісцкае фармаванне .
Што трэба ведаць ? У рэгіёнах праходзяць суды за акцыі на выходных 27.03.2017 Тэгі: суды 27 сакавіка ў розных рэгіёнах краіны разглядаюцца адміністрацыйныя справы затрыманых за ўдзел у акцыях пратэсту 25 і 26 сакавіка . Бабруйск . Сёння павінны адбыцца тры суды : над Максімам Буйніцкім ( артыкул пакуль невядомы ), які быў адпушчаны з ІЧУ у ноч з 25 на 26 сакавіка і адразу ж зноу быў затрыманы , над Уладзімірам Усерам за удзел у акцыі 12 сакавіка ( арт . 23.34 КаАП ) і над затрыманым падчас акцыі 26 сакавіка Аляксеем Данілейкам. Каля 15.00 суды распачаліся . Справу Максіма Буйніцкага разглядае суддзя Гармаш . Буйніцкі артымаў 2 базавыя велічыні штрафу за парушэнне арт . 17.1 КаАП . Уладзімір Усер і Аляксей Данілейка атрымалі па 5 базавых велічынь па арт . 23.34 КаАП . дапоўнена

