Суд адмовіў Уладзіміру Кацору ва ўключэнні ў Гомельскую абласную
камісію 25.05.2020 Тэгі: суды, выбары -2020 Уладзімір Кацора . Фота : gomelspring.org Суд не задаволіў скаргу сябры АГП з Гомеля Уладзіміра Кацоры на неўключэнне яго ў склад Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта . Яшчэ 18 траўня прайшло сумеснае паседжанне прэзідыума Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і Гомельскага аблвыканкама аб утварэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі . На 13 месцаў членаў камісіі прэтэндавалі 19 чалавек , сярод якіх Галіна Бялова ад Партыі БНФ , Таццяна Канеўская ад БНФ “ Адраджэнне ” і Уладзімір Кацора ад АГП . Назіральнікі кампаніі “ Праваабаронцы за свабодныя выбары ” Леанід Судаленка і Віктар Адзіночанка назіралі за ходам фармавання камісіі анлайн . Яны адзначаюць , што падчас паседжання вялікая ўвага надавалася асабістым якасцям вылучэнцаў і

