Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня — у гадавіну паслявыбарчых
пратэстаў 09.08.2021 Тэгі: затрыманні Праваабарончы цэнтр " Вясна " збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 9-10 жніўня . У гадавіну паслявыбарчых пратэстаў людзей працягваюць затрымліваць , праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю . Таксама на выходных перад дзявятым жніўня людзей затрымлівалі прэвентыўна і праводзілі " прафілактычныя гутаркі " аб недапушчальнасці ўдзелу ў пратэстах . Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі , паведамляйце нам : праз тэлеграм - бот @viasna_bot; на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna Дзясятае жніўня У Мінску каля ст . метро Пушкінская адбыліся затрыманні людзей , якія прышлі ўскласці кветкі да месца гібері Аляксандра Тарайкоўскага . Адзін з затрыманых - Кастусь Цаўлоўскі . Ён хацеў ускласці кветкі на мемарыя

