Не перайсці мяжу гасціннасці <em>(Яраслаў
Лыскавец, «Звязда» ад 23 чэрвеня 2015 г.)</em> Як знайсці залатую сярэдзіну ў міграцыйнай палітыцы. Лета — час, калі вялікія плыні людзей пачынаюць падарожнічаць. Вядома, не застаецца ў баку ад гэтага руху і Беларусь, асабліва калі размова ідзе пра ўязны турызм, які наша краіна імкнецца развіваць. Вялікай папулярнасцю карыстаецца аграэкатурызм, апошнім часам шмат замежнікаў прыязджае менавіта ў беларускія аграсядзібы. Працэдура працы з такімі гасцямі ў нас максімальна спрошчана. Так, напрыклад, гаспадары сядзіб упаўнаважаны самі выдаваць рэгістрацыю замежнікам. Ёсць яшчэ адна дэталь, здараецца, што чалавек прыязджае не ў адзін горад, а ўвесь час рухаецца па турыстычным маршруце. У такім выпадку яму трэба рэгістравацца толькі ў першым месцы спынення. Таксама кіраўніком дзяржавы быў падпісан

