У Гомелі судзілі прадпрымальніка за ўдзел у мітынгу ў Баранавічах
14.07.2016 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Гомельскага раёна 14 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйнага пратакола , складзенага супрацоўнікамі Баранавіцкага РАУС у дачыненні жыхара Гомельскага раёна , прыватнага прадпрымальніка Міхаіла Латышава . Ён быў абвінавачаны ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства ( артыкул 23.34 КаАП ) – удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў . Масавае мерапрыемства адбылося 5 чэрвеня на рынку « Кааператыўны » у Баранавічах . Прысутнічаў там і Міхаіл Латышаў . Суддзя Андрэй Сусла прызнаў прыватнага прадпрымальніка вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і прызначыў яму пакаранне – штраф у памеры 20 базавых велічынь . Міхаіл Латышаў на судзе не адмаўляў , што прысутнічаў на мітынгу ў Баранавічах , і

