Мінгарсуд стаў на бок актывіста , якога аштрафавалі без яго ўдзелу
02.04.2020 Тэгі: суды, скаргі, свабода мірных сходаў Мінскі гарадскі суд адправіў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні Ягора Коцура за ўдзел у пікетаванні падчас парламенцкіх выбараў на новы разгляд . За што быў аштрафаваны актывіст ? Суд Першамайскага раёна г . Мінска 2 снежня 2019 года разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Ягора Коцура і прызнаў яго вінаватым у тым , што ён 16 лістапада на працягу 10 хвілін прымаў удзел у несанкцыянаваным пікеце каля будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі - у групе з іншымі грамадзянамі дэманстраваў расцяжку з тэкстам " А кароль - та голы !"

