“ Хатняя хімія ” за абразу міліцыянтаў , “ хімія ” за сарваныя сцягі і
прымусовае лячэнне за абразу Лукашэнкі 25.06.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Судовая зала . Ілюстрацыйнае фота spring96.org Праваабарончы цэнтр " Вясна " працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах , звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту . Па дадзеных праваабаронцаў , самымі распаўсюджаным рэпрэсіўным інструментам сёння з ’ яўляецца пераслед грамадзянаў за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады , суддзяў ( арт . 368, 369, 391 КК ). “ Вясна ” распавядае , каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса .

