« Вясна » — экстрэмісцкае фармаванне .
Што трэба ведаць ? " Кінуў не менш аднаго каменя ". Мінчука асудзілі да шасці гадоў калоніі 21.07.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, свабода мірных сходаў Сяргей Пацукевіч 21 ліпеня суд Маскоўскага раёну вынес прысуд 31- гадоваму Сяргею Пацукевічу . Яго прызналі вінаватым паводле Крымінальнага кодэкса і асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму . Справу вяла суддзя Вольга Малашэнка . Падчас паседжання Пацукевіч увесь час быў прыкаваны адной рукой да міліцыянта , які быў разам з ім за кратамі . Яго абвінавацілі паводле падзей 9-10 жніўня ў Мінску , пачас якіх ён "кінуў не менш аднаго каменя ў бок транспарту МУС", знаходзіўся ў месцы , дзе будаваліся барыкады , перакрываў рух , выкрыкваў лозунгі . Сярод доказаў — тэлефонныя гутаркі , падчас якіх Сяргей П

