За абразу пракурора Таратынка мужчыну пакаралі двума гадамі " хатняй
хіміі " 29.07.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска . Фота spring96.org У судзе Першамайскага раёна г . Мінска разглядзелі справу ў дачыненні да Дзмітрыя Невяроўскага , якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ( арт . 369 КК ). Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў Мацвей Худаешка. Паводле абвінавачвання , Дзмітрый Невяроўскі пакінуў абразлівы нецэнзурны каментар у тэлеграм - чаце “ Каратели Беларуси ” пад фота старэйшай памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Валерыі Таратынка ў сувязі з выкананнем ёй сваіх службовых абавязкаў , чым прынізіў яе гонар і годнасць .

