Мінчука асудзілі за рэпост ва УКантакце інфармацыі пра кастрычніцкую
акцыю « Ланцуг памяці » 03.01.2018 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, скаргі, свабода мірных сходаў Суд прызнаў Ігара Клешчука , адміністратара « Групы Дармаедаў і Сацыяльных Утрыманцаў » у сацыяльнай сетцы УКантакце , вінаватым « у публічным закліку да правядзення пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку » і на падставе часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях аштрафаваў на 30 базавых велічынь , што склала 690 рублёў . Прычынай для адміністратыўнага пераследу паслужыў рэпост інфармацыі аб правядзенні 29 кастрычніка ля будынка КДБ па праспекце Незалежнасці акцыі « Ланцуг памяці ». Адміністратыўны працэс у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся 28 снежня , пастанову пра штраф вынес суддзя Сяргей Л . А . Ігар Кляшчук, які звярнуўся да праваабаронцаў « В

