Лідэр « Альтэрнатывы » Алег Корбан пакараны штрафам
25.11.2016 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Акцыя " Альтэрнатывы " 10 лістапада ў Мінску . Лідэр грамадскага аб ' яднання « Альтэрнатыва », якое зарэгістравана ў Латвіі , Алег Корбан аштрафаваны на 40 базавых велічыняў (840 рублёў ) на падставе часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ( парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў ) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 10 лістапада бягучага года . Такое рашэнне 25 лістапада прыняў суддзя суда Ленінскага раёна горада Мінска Андрэй Камушкін . Як паведамляе прэс - служба ГА " Альтэрнатыва ", сваю віну Алег Корбан не прызнаў , растлумачыўшы на судзе , што дзеянні ўдзельнікаў дадзенай акцыі абапіраюцца на артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь , якая гарантуе права на

