Пісьменніка вінавацяць у экстрэмізме за апавяданне , надрукаванае 9 год
таму 24.05.2019 Тэгі: адміністратыўны пераслед, экстрэмізм Славамір Адамовіч . На пісьменнніка Славаміра Адамовіча складзены пратакол паводле арт 17.11 КаАП РБ ( Распаўсюд , выраб , захоўванне , перавозка інфармацыйнай прадукцыі , якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе яе ). Па інфармацыі " Новага Часу ", справа тычыцца апавядання « Ніколі не пытайся адкуль я », якое выйшла ў дадатку да газеты « Новы Час » – “ Літаратурная Беларусь ” 24 снежня 2010 года .

