Палітыка Алеся Лагвінца будуць судзіць за Дзень Волі
19.04.2016 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Крыніца: « Наша Ніва » Алесь Лагвінец На аднаго з арганізатараў акцыі на Дзень Волі , намесніка старшыні Руху « За Свабоду » Алеся Лагвінца склалі пратакол за ўдзел у акцыі 25 сакавіка . 28 красавіка адбудзецца суд ,паведамляепрэс - служба руху « За свабоду ». «25 сакавіка , в 18.50 па праспекце Незалежнасці , 73 у г . Мінску прыняў актыўны ўдзел у несанкцыяваным мітынгу без дазволу Мінгарвыканкаму , што выяўлялася ў сумесным масавым знаходжанні грамадзянаў па ўказанаму адрасу , выкрыківаў лозунгі , чым парушыў прадугледжаны арт . 10 Закона РБ « Аб масавых мерапрыемствах »», — сказана ў пратаколе за подпісам старэйшага ўчастковага інспектара Савецкага РУУС Мінска Віталія Ермаловіча .

