Судзьдзя з "чорнага сьпісу" працягвае саджаць актывістаў
09 люты 2011, 14:49 Радыё Свабода Міхася Лебедзя арыштавалі на 12 сутак. Такі вырак вынес 8 лютага судзьдзя Маскоўскага суду Менска Яўген Хаткевіч. Хлопца зьвінавацілі ва ўдзеле ў пікеце салідарнасьці, які праводзілі моладзевыя актывісты 20 сьнежня на плошчы Незалежнасьці. Міхася Лебедзя затрымалі 20 сьнежня, калі ён накіроўваўся ў Чырвоны касьцёл. Супрацоўнікі міліцыі зьбілі яго з ног, нанесьлі некалькі ўдараў дубінкай і ўкінулі ў аўтазак. У турме на Акрэсьціна праз некалькі гадзін Лебедзю выклікалі “хуткую дапамогу”, якая адвезла яго ў лякарню, паведамляе сайт spring96.org. Адміністратыўную справу суд разглядаў некалькі разоў, бо сьведкі-міліцыянты ўвесь час блыталіся ў паказаньнях. Затым Лебедзь заявіў у судзе, што падаў скаргу ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі. У судзе быў абвешчаны пе

