Забраў тэлефон са сподняга: міліцыя хацела завезці дачку актывісткі ўпрытулак
Беларуская міліцыя змагаецца з дзецьмі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё Пятнаццацігадовая Аляксандра — дачка беларускага педагога Алены Пуцыковіч. Праз уціск з боку рэжыму Аляксандрыдавялося ўцякаць з Беларусі. У канцы жніўня ў іх дом у Іванаве заявілася міліцыя і прадстаўніца органаў апекі. Яны прыехалізабраць Аляксандру ў прытулак. Мама Аляксандры ў Літве. Яна ўпэўненая, што на дачку ціснулі праз яе. У Беларусі за пратэставую актыўнасць Алену пакараліхатняй хіміяй. Была рызыка, што "хімію" зменяць на калонію. Тады жанчына адважылася ўцякаць за мяжу. У Беларусі засталісябацька і бабуля Аляксандры, але міліцыі было дастаткова "палітычнага" артыкула мамы, каб прыехаць па дзіця. ЕЎРАРАДЫЁ (/AUTHOR/EURARADYYO) | 24/10/2022 - 17:09| СОЦЫУМ (/CATS/SOCYUM) Мы заботимся о вашей конфиденциальност

