Кожныя прэзыдэнцкія выбары — «каляровая
рэвалюцыя». Раўкоў пра 6 спробаў «дэмантажу сувэрэнітэту» 05 жнівень 2020, 09:33 Дзяржсакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў заявіў, што найноўшая гісторыя Беларусі памятае як мінімум шэсьць спробаў «каляровых рэвалюцый». Пачынаючы ад 1994 году, ніводная значная выбарчая кампанія ў Беларусі не абыходзілася бяз вонкавага ўмяшаньня, напісаў Раўкоў у Facebook. «Найноўшая гісторыя нашай краіны памятае як мінімум шэсьць спробаў каляровых рэвалюцый, — падлічыў Раўкоў. — Гэта выснова не прыдуманая ў калідорах улады, а зробленая навукоўцамі — навукова-дасьледчая праца праводзілася ў БДУ». Паводле Раўкова, падобныя працэсы працягваюцца, хоць у больш удасканаленых, нярэдка закамуфляваных формах. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітрыеў: Савет бясьпекі можа адключыць інтэрнэт у выпадку «пагрозы бясьпецы дзяржавы

