Суды за мітынг супраць размяшчэння расійскай авіябазы ( абнаўляецца )
09.10.2015 Тэгі: адміністратыўны пераслед Суд Цэнтральнага раёна Менска . Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў і арганізатараў акцыі " За мірную , нейтральную Беларусь ". Пратэстны мітынг супраць размяшчэння расійскай авіябазы адбыўся 4 кастрычніка ў Мінску на Плошчы Свабоды . Суддзі разгледзяць пратаколы правапарушэнняў , складзеныя на старшыню Аб ' яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, Уладзіміра Някляева, былога палітвязня Мікалая Статкевіча, лідэра руху " Разам " Вячаслава Сіўчыка, актывіста з Кобрына Алеся Меха, актывістаў Алеся Таўстыкі , Максіма Вінярскага, мастака Аляксея Марачкіна.

